Украінскі дэпутат: Расія з дапамогай ФСБ спрабуе перашкодзіць украінскай аўтакефаліі

31900479_1958675197477247_6479115288804589568_n

Аўтакефалія Праваслаўнай Царквы мусіць стаць апошнім каменем, які б пазбавіў Расію ўплываў на Украіну. Пра гэта 4 траўня ў Кіеве падчас украінска-беларускага форуму “Новае лідарства для Усходняй Еўропы” заявіла старшыня камітэту па міжнародных справах Вярхоўнай Рады Украіны Ганна Гапко.

Тым не менш, адзначыла яна, Расія чыніць усялякія перашкоды, у тым ліку з дапамогай ФСБ, каб перашкодзіць атрыманню Украінай Томасу аб аўтакефаліі, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

“Робіцца ўсё, каб Украіне не атрымала Томасу”, — заявіла дэпутат.

Паводле яе, аўтакефалія разам з дэкамунізацыяй з’яўляецца адным з важных крокаў для таго, каб умацаваць украінскую нацыянальную ідэнтычнасць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі