Неакатэхумены з Гомеля сустрэліся з Папам Францішкам

Гомель
У Рыме адбылося святкаванне 50-годдзя Неакатэхуменальнага шляху, удзел у якім узялі каталікі з Гомеля – чальцы суполак Нэакатэхуменальнага шляху на чале з кс. Юрыем Варанко.

Папа Рымскі Францішак наведаў святкаванне 50-годдзя Неакатэхуменальнага шляху, паведамляе katolik.life.

Святы Айцец падкрэсліў важнасць місіі, якая ажыццяўляецца Неакатэхуменатам – яна адлюстроўвае верную любоў Бога. Ён адзначыў, што місія патрабуе выхаду насустрач іншым, хоць у жыцці ёсць моцная спакуса застацца на месцы, не рызыкаваць. Езус заахвочвае, заўсёды быць на шляху, вандраваць па свеце ў пошуках брата, які да гэтага часу не спазнаў радасці Божай любові. Папа адзначыў, што місія патрабуе спрыту, адмовы ад непатрэбнага баласту, даверу да Бога.

“Для таго, каб прапаведаваць, неабходнае адрачэнне. Толькі Касцёл, які адракаецца ад свету, абвяшчае Пана добра. Толькі Касцёл, вызвалены ад улады і грошай, свабодны ад трыумфалізма і клерыкалізма, годны даверу ў сваім сведчанні аб тым, што Хрыстус вызваляе чалавека”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі