Каплічка, адбудаваная кс. Лашуком, будзе асвечаная

Прости
У вёсцы Прасці блізу Несівжа 12 траўня адбудзецца благаслаўленне капліцы каталіцкага святога Станіслава, біскупа і мучаніка.

Каплічка (у народзе яе называюць «касцёлак»), што належыць да парафіі святога Юзафа ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага дэканата, была пабудаваная каля 1850 года як пахавальня прадстаўнікоў шляхецкага роду Пратасевічаў, маёнтак якіх знаходзіўся ў гэтай вёсцы, паведамляе catholic.by.

Капліца дзейнічала да 1939 года, калі была разрабавана савецкімі войскамі, а пасля вайны — мясцовымі жыхарамі.

Сакральны будынак адноўлены намаганнямі кс. Ігара Лашука, які нарадзіўся ў суседняй вёсцы Макашы, а цяпер служыць у Валожынскім раёне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі