У Мінску распавядуць, як змяняліся прозвішчы беларускіх сялян

metric

10 мая на гістарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1) Прэзентацыя выдання «Ашмянскі край: Шляхецкія роды: А–Г». Выступоўца – Васіль Юрша, даследчык гісторыі і генеалогіі Ашмяншчыны.

2) Паведамленне на тэму: «Зменлівасць беларускіх сялянскіх прозвішчаў Мінскай губерні (канец XVIII– пачатак ХХ ст.)».Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Час і месца пасяджэння: 10 мая 2018 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гістарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), аўд. № 25, другі паверх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі