Жанчыны з Ашмянаў пехам прыйшлі ў Баруны

Боруны
Пілігрымка жанчын з Ашмян да каталіцкай святыні – Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах адбылася 6 траўня.

Пілігрымка жанчын у санктуарый прайшла ў дзявяты раз, паведамляе grodnensis.by.

У пілігрымскі шлях вырушылі больш за 300 жанчын з Ашмян, Астраўца і Смаргоні.

Жанчынам спадарожнічалі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У праграме пілігрымкі былі Гадзінкі да Маці Божай, канферэнцыя, Вяночак да Божай Міласэрнасці і Ружанец. Удзельнікі супольна маліліся аб адвазе для сучасных жанчын, аб тым, каб яны маглі перадаваць жыццё і веру, а таксама каб стаялі на варце чысціні звычаяў.

У Баруны шмат гадоў у касцёле знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. Кульмінацыяй пілігрымкі стала святая Імша, якую ўзначаліў дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына. Святыня была запоўнена вернікамі парафіі, пілігрымамі і гасцямі, якія прыехалі здалёк.

У гаміліі кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адзначыў, што жыццё кожнага чалавека непарыўна звязана з маці, якая дае жыццё. Па словах святара, кожны атрымаў у дар ад Бога таксама нябесную Маці – Найсвяцейшую Панну Марыю, якая з вялікая чуласцю клапоціцца аб усіх сваіх дзецях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі