У Пінску адзначылі дыпломам вучнёўскую працу аб карысці разгрома Суворавым паўстання Касцюшкі

Пинск
У Пінску напрыканцы красавіка адбылася Другая епархіяльная вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя з удзелам вучняў з Пінска, Лунінца, Мікашэвічаў  і іншых населеных пунктаў, якія тэрытарыяльна ўваходзяць у праваслаўную Пінскую епархію.

Дыпломамі былі адзначаныя працы, прысвечаныя і біяграфія і духоўнай дзейнасці іерэя Сцяфана Самуйліка (1901-1978), які служыў на Піншчыне ў 1949-1960, а таксама праца школьнікаў з Лунінца, пабудаваная на параўнанні дзейнасці Тадэуша Касцюшкі і Аляксандра Суворава, мэтай якой было давесці станоўчую ролю Суворава, які, “разграміўшы канфедэратаў, тым самым захаваў падставу для будучага стварэння беларускай дзяржаўнасці”, паведамляе pinskeparh.by.

Кандытат багаслоўя, выкладчык Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі протадыякан Павел Бубноў высока ацаніў глыбіню распрацоўкі пытання, паведаміўшы аб намеры выкарыстоўваць працу для выкарыстання ў выступленнях па праблематыцы гэтага перыяду нацыянальнай гісторыі.

У Івацэвічах у гэтыя ж дні адбыліся абласныя чытанні “Ад інаватыкі да педагагічнай практыкі”, арганізаваныя Брэсцкім абласным інстытутам развіцця адукацыі і метадычным кабінетам Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі