Архіепіскап Арцемій асвяціў блізу Мастоў праваслаўны храм

Голуби

У вёсцы Галубы блізу Мастоў 12 траўня быў асвечаны праваслаўны храм у гонар вобраза Прасвятой Багародзіцы “Хуткапаслушніца”.

Боскую літургію ў гэты дзень узначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій у саслужэнні сакратара Гродзенскай Епархіі мітрафорнага протаіярэя Анатолія Ненартовіча, благачыннага Шчучынскай акругі іярэя Аляксандра Пасцярняка, настаяцеля храма іерэя Ігара Марчыка, паведамляе orthos.org.

Не выпадковым стаў і выбар назвы новай святыні. Вобраз Божай Маці “Хуткапаслушніца” са старажытных часоў вельмі ўшаноўваецца сярод праваслаўных вернікаў.

У слове да вернікаў уладыка Арцемій адзначыў вельмі вялікую ролю храма для духоўнага жыцця чалавека, для збавення душы.

“Вам не перадаць словамі ўсіх пачуццяў, якія ўздымаюць незвычайную радасць у маёй душы! Шмат гадоў майго жыцця было аддадзена службе на дзяржаўнай пасадзе. Але бацькі ніколі не выхоўвалі нас атэістамі, у хаце заўсёды былі абразы і жыла малітва”, – апавядае жыхар вёскі Аляксандар Васько.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі