У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)

20 траўня, у свята Пяцідзясятніцы, у розных каталіцкіх парафіях Беларусі адбылося таксама свята першай камуніі для малых хлопчыкаў і дзяўчат. Не стаў выключэннем і знакаміты Чырвоны касцёл у Мінску, дзе ўпершыню сакрамэнт Еўхарыстыі прынялі больш за 100 дзяцей.

Цэлебрацыі святой Імшы з гэтай нагоды ў парафіі ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскі Казімір Велікаселец. У гаміліі ён адзначыў, што малітва дапаможа дзецям не толькі ўзрастаць у веры, але і развіваць свае таленты, у тым ліку падчас навучання ў школе.

Звяртаючыся да дзяцей і іх бацькоў, біскуп таксама ўзгадаў, як у 1948 годзе, калі ксяндза з яго роднага Шарашова арыштавалі камуністы, вымушаны быў ехаць з бацькам на ровары для першай споведзі і камуніі за 60 кіламетраў у Кобрын. Казімір Велікаселец падзякаваў сваім бацькам за прыклад веры і заклікаў прысутных быць прыкладам для сваіх дзяцей і разам маліцца з імі штодня, бо Хрыстос заўжды ёсць там, дзе ў Яго імя сабраліся двое ці трое.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі