Больш за 10 тыс. жыхароў Чарнаўцоў прайшлі ходам у падтрымку аўтакефаліі

IMG_0858

20 траўня ў Чарнаўцах (Україна) адбыўся хросны ход у падтрымку прызнання Памеснай Украінскай Праваслаўнай Царквы. Удзел у ім узялі каля дзесяці тысяч букавінцаў, паведамляе orthodox-cv.org.

Хрэсны ход пачаўся ля саборнага храма прп. Параскевы (Сербскай). Тысячы праваслаўных вернікаў з усёй вобласці разам з настаяцелем храма ўтварылі адзіную ходу, падчас якой таксама падтрымвалі інстытут традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў.

Шэсце рушыла па вуліцы Галоўнай ля Саборнай плошчы. На чале шэсця – мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Даніла, епіскап Чарнавіцкі  і Кіцманскі УПЦ КП Ануфрый, епіскап Чарнавіцкі УАПЦ Герман. На Саборнай плошчы архірэі правялі малебен, а затым звярнуліся да вернікаў з заклікам аб малітве за Памесную Украінскую Царкву, а таксама за захавання традыцыйных хрысціянскіх сямейных адносін.

Менавіта на Саборнай плошчы 28 гадоў таму адбылося першае набажэнства за Украінскую Царкву, якое ў той час узначальваў мітрапаліт Данііл. Уладыка Даніла сказаў, што не чакаў у сваім узросце ўбачыць прызнанне Усяленскім Патрыярхам Украінскай Царквы. Паводле яго, ад рашэння Патрыярха Варфаламея залежыць будучыня не толькі Украінскай Царквы, але і дзяржавы.

Падтрымаць імкненне букавінцаў прыйшлі і прадстаўнікі ўлады – кіраўнік Чарнавіцкай вобласці Аляксандр Фішчук і мэр Чарнаўцоў Аляксей Каспрук.

Пасля кароткага мітынгу ды малітвы, хада рушыла да абласной філармоніі, дзе адбыўся канцэрт духоўна-патрыятычных песень “Богу слава, Героям гонар”. Бо менавіта ў гэты дзень ушаноўваюць герояў Украіны, якія загінулі за незалежнасць краіны ў цяперашняй вайне з Расіяй.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі