Не толькі Гродна і не толькі каталікі: маштабы “святарскага прызыву” апынуліся значна большымі

армия

Маштаб сітуацыі з Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіяй, дзе каля 20 семінарыстаў і маладых святароў раптоўна, нягледзячы на просьбы ад адтэрміноўцы, атрымалі позвы ў ваенкаматы, апынуўся значна большым.

Як стала вядома карэспандэнтам Krynica.info, падобныя позвы атрымалі і ў Пінскай дыяцэзіі, дзе таксама знаходзіцца духоўная семінарыя.

Больш за тое, ёсць сведчанні, што “лісты шчасця” прыйшлі і дзясяткам праваслаўных семінарыстаў.

Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі