Такога яшчэ не было: каталіцкіх семінарыстаў і святароў Гродзеншчыны масава выклікаюць у ваенкаматы

ksiondz

Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Гродне і маладых святароў-грамадзян Беларусі, якія служаць на Гродзеншчыне, атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкаматы. Пра гэты ў каментары карэспандэнту Krynica.info распавёў ксёндз-канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

“Такое першы раз. Першы раз, каб так”, — адзначыў ён.

Паводле яго, усе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась. “Яшчэ няма інфармацыі, ці ёсць адтэрміноўка, ці няма, але ўсіх выклікаюць у камісіі. Невядома, што будзе далей і што стала падставай. Чакаем дагэтуль адказу”, — падкрэсліў ксёндз-канонік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі