Расклад пілігрымак у Будслаў на ўрачыстасці 1–2 ліпеня

Будслав
Будслаўскі фэст у 2018 годзе пройдзе пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк, паведамляе catholic.by.

Браслаў – Будслаў

26.06 – 01.07, духоўныя разважанні падчас пілігрымкі будуць прысвечаны тэме «Свабода — дар ці праклён?». Запісацца можна па тэлефоне +375 (29) 577 00 38 (кс. Уладзімір).

Глыбокае – Будслаў

29.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы або па тэлефоне +375 29 819 52 57 (кс. Іван)

Росіца – Будслаў

24.06 – 01.07, запісацца можна па тэлефоне +375 29 713 02 33 (кс. Аляксандр)

Ліда – Будслаў

23.06 – 01.07, запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне +375 29 121 10 82 (кс. Дзяніс). Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Верыць, разумець, сведчыць»

Гудагай – Будслаў

25.06 – 01.07, пілігрымка распачнецца святой Імшой у 07.00. Запісацца можна ў парафіі ў Гудагаі і ў інтэрнэце: група «аранжавыя», нумары +375 29 656 19 25, +375 29 787 63 04 – а. Казімір. Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 35 руб.

Мінск – Будслаў

27.06 – 01.07, запіс пачнецца ў пачатку чэрвеня

Мінск – Будслаў — на роварах (велапілігрымка)

29.06 – 01.07, выезд з касцёла святых Сымона і Алены; запіс пачнецца ў пачатку чэрвеня.

Вілейка – Будслаў

29.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа або па тэлефоне +375 29 619 76 11 (кс. Аляксандр)

Барысаў – Будслаў

28.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне +375 29 897 92 37 (кс. Павел).

Жодзіна – Будслаў

28.06 – 01.07, пілігрымы далучацца да пілігрымкі Барысаў – Будслаў.

Івянец – Будслаў

27.06 – 01.07, пілігрымы далучацца да пілігрымкі Брэст – Будслаў.

Ракаў – Будслаў

27.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) або па тэлефоне +375 29 331 08 84 (кс. Дзмітрый). Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 7.00. Далучыцца можна на кожным этапе пілігрымкі.

Нарач – Будслаў

29.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі св. Андрэя, Апостала. Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 12.30. Маршрут: Нарач – Мядзел – Пузыры – Будслаў.

Магілёў — Будслаў (пілігрымы з Магілёўскай вобласці будуць далучацца да іншых пілігрымак).

Маладзечна – Будслаў

28.06 – 01.07, рэгістрацыя будзе адбывацца ў дзень выхаду. Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 9.00.

Брэст – Баранавічы – Будслаў

16.06. – 01.07.2018. Маршрут пілігрымкі: Брэст – Жабінка – Кобрын – Лука – Бяроза – Івацэвічы – Лясная – Баранавічы – Паланэчка – Ярэмічы – Дзераўное – Івянец – Ракаў – Радашковічы – Ілья – Даўгінава – Будслаў. Для ўдзелу неабходна паведаміць пробашчу (або вікарыю) аб жаданні пайсці ў пілігрымку да 1 чэрвеня і зарэгістравацца тут https://docs.google.com/forms/d/1M0VPhqkHWGgo4C4MV8cM-A5OJ2jUOwAezoZgFEFLYQo. Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 50 руб (з Брэста) і 35 руб (з Баранавічаў). Даведкі па тэлефонах: +375 29 826 07 99 (кс. Антоні), +375 29 523 51 53 (кс. Павел).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі