У Гродна адкрылі прытулак для жанчын з малымі, якія апынуліся ў бядзе
У Гродна 17 траўня адкрыўся першы ў Беларусі дом для маці, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, пад назвай “Дом для мамы – Назарэт”.
Прытулак для жанчын заснавалі каталіцкія манахіні – сёстры Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта, паведамляе grodnensis.by.
Сёстры прыстасавалі пад дом будынак свайго старога кляштара, у якім быў зроблены грунтоўны рамонт і які быў адпаведна абсталяваны. У доме ёсць жылыя пакоі, кухня, пральня, кабінет псіхолага.
Гэтая новая ініцыятыва Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне скіраваная на карысць самотных маці з дзецьмі і цяжарных жанчын, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
У гэтым доме сёстры-назарэтанкі могуць прыняць на акрэслены час да 8 маці з дзіцём адначасова.
Урачыстае адкрыццё і благаслаўленне “Дома для мамы – Назарэт” здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, перад гэтым узначаліўшы святую Імшу ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
Падчас Эўхарыстыі іерарх маліўся ў інтэнцыі ўсіх, хто паклаў пачатак гэтай добрай справе, за ахвярадаўцаў і будучых жыхароў дома.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)