Каталіцкія біскупы Беларусі просяць Лукашэнку даць адтэрміноўку ад войска семінарыстам

Брест
Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Прэзідэнта з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.

Нагадаем, цягам траўня вялікая колькасць семінарыстаў і каталіцкіх святароў прызыўнога ўзросту атрымалі позвы для праходжання тэрміновай вайсковай службы.

Пазней стала вядома, што позвы атрымліваюць і праваслаўныя семінарысты.

“Згодна з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2006 г. у межах падрыхтоўкі праекта ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Міністэрства абароны хадайніцтвы аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыва на тэрміновую вайсковую службу для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных установаў”, – гаворыцца ў звароце каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведамляе catholic.by.

“Таксама ў жніўні 2017 года у адказ на запыт апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі падалі адпаведную інфармацыю для прадастаўлення адтэрміноўкі на 2018 год святарам і студэнтам вышэйшых духоўных навучальных установаў.

У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для працы ў парафіях Беларусі, і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы студэнтам-семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту”, – паведамляюць каталіцкія іерархі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі