Віталь Рымашэўскі: рэлігійныя адукацыйныя ўстановы ў Беларусі дыскрымінаваныя

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў для Krynica.info скандал з масавым прызывам у беларускае войска студэнтаў каталіцкіх і праваслаўных семінарый.

«Відавочна, што сёння ў хрысціянскіх Цэркваў ёсць маса праблем. Рэлігійныя адукацыйныя ўстановы відавочна ў Беларусі дыскрымінаваныя ў параўнанні са свецкімі. Па-ранейшаму захоўваюцца праблемы з высыланнем святароў з Беларусі. Да гэтага часу ў сістэме адукацыі няма вывучэння асноў рэлігіі, як гэта ёсць практычна ў любой еўрапейскай краіне», — адзначыў ён.

Паводле яго, у БХД ёсць вопыт правядзення кампаній і прасоўвання прапаноў на заканадаўчым узроўні. «У бліжэйшы час наша задача — распрацаваць заканадаўча змены і правесці кампанію ў іх падтрымку з тым, каб роля Цэркваў у грамадстве стала большай, а свабода веравызнання ў Беларусі не парушалася», — падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі