Семінарысты атрымалі адтэрміноўку ад службы ў войску
Першы чым 28 траўня вайсковаабавязаныя навучэнцы каталіцкіх семінарыяў прызыўнога ўзросту з Гродна і Пінска прыбылі ў ваенкаматы для адпраўкі ў войска, ім паведамілі аб адтэрміноўцы.
«У тэлефоннай размове ішла гаворка аб адтэрміноўцы да лютага 2019 года. Афіцыйнага дакумента мы не атрымалі, але звычайна яго і не высылаюць. Адтэрміноўка на паўгода — звычайная практыка, якая была і раней», — паведаміў часова выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрый Санько сайту catholic.by.
Нагадаем, у траўні каталіцкія семінарысты і святары прызыўнога ўзросту пачалі атрымліваць позвы для праходжання тэрміновай вайсковай службы. Пазней стала вядома, што позвы прыйшлі і да праваслаўных семінарыстаў.
Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб адтэрміноўцы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.
Адтэрміноўку праваслаўным семінарыстам пацвердзіў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
Адтэрміноўка рэгулюецца артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».
«Катэгорыі грамадзянаў, да якіх належаць і навучэнцы духоўных вучэбных установаў, атрымліваюць адтэрміноўку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта», — тлумачыць прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, дадаючы, што спісы з прозвішчамі тых, хто меў права на адтэрміноўку, былі ўдакладненыя і перададзеныя ў мясцовыя прызыўныя камісіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)