Мітрапаліт Кандрусевіч асвяціў капліцу сацыяльнага цэнтра ў Мінску
У Мінску 29 траўня, у дзень успаміну каталіцкай святой Уршулі Ледухоўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага, адбылося асвячэнне капліцы ў сацыяльным цэнтры для дзяцей і моладзі ў патрэбе.
Будаўніцтва цэнтра вядзецца намаганнямі «Місіі добрага самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай» пад патранатам сясцёр. Капліца была асвячана ў гонар Ахвяравання Пана ў Ерузалемскай святыні, паведамляе catholic.by.
Капліцу асвяцілі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, біскуп Віцебскі Алег Буткеві, дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі.
У гаміліі і прамове падчас урачыстасці арцыбіскуп Кандрусевіч пазнаёміў прысутных з жыццём і асобай св. Уршулі, чые духоўныя дочкі сёння працягваюць распачатую ёю справу служэння ў сталіцы Беларусі. Сёння ў свеце ўсяго каля 800 сясцёр уршулянак, якія працуюць у 14 краінах свету, маючы каля 100 месцаў служэння на ўсіх 5 кантынэнтах.
Галоўнай харызмай сясцёр з’яўляецца уршулянская духоўнасць, якая выражаецца ў поўным адданні Езусу ў чыстасці, беднасці і паслухмянасці па прыкладу Марыі. Іх служэнне рэалізуецца перадусім у выхаваўчай працы сярод дзяцей і моладзі.
Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў, ініцыятыва стварэння сацыяльнага цэнтра зыходзіла ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы з арцыбіскупам, якая адбылася ў 2010 г. пасля Вялікадня, кіраўнік дзяржавы падзякаваў Касцёлу за актыўную і разнастайную дабрачынную працу, заахвоціўшы развіваць яе далей. Тады іерарх звярнуў увагу прэзідэнта на тое, што галоўнай праблемай у далейшым развіцці дабрачыннасці з’яўляецца адсутнасць адпаведных памяшканняў.
У адказ кіраўнік дзяржавы даў даручэнне Мінгарвыканкаму неадкладна дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы. У выніку ў распараджэнне Касцёла быў перададзены пустуючы ў той час будынак былой пачатковай школы, які знаходзіўся ў аварыйным стане і патрабаваў сур’ёзнага рамонту.
Адразу ж пасля атрымання будынку старой школы ў ім распачалася праца па рэалізацыі праекта, якая была даручана Місіі добрага самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай. Асноўны цяжар гэтай складанай і адказнай працы лёг на плечы с. Чаславы Навіцкай, уршулянкі, і яна паспяхова спраўляецца з гэтым няпростым заданнем.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)