У Магілёве праваслаўны і пратэстанцкі святары прывіталі каталіцкі Новы Запавет па-беларуску

презентация
У Магілёве 30 траўня прэзентавалі Новы Запавет (каталіцкае выданне) у перакладзе на беларускую мову.

Прэзентацыя адбылася з удзелам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, дырэктара Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна Ілоны Сарокінай, прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы, мясцовых органаў улады і апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, паведамляе catholic.by.

«Няхай гэтая кніга, якую сёння прэзентуем у нашым славутым Магілёве прынясе ў нашыя дамы і сем’і радасць, супакой, праўду і веру — усё тое, чаго так прагне чалавечае сэрца», — адзначыў біскуп Яшэўскі.

Са словамі прывітання звярнуўся і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які прадставіў гістарычную спадчыну каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне і пажадаў плённага развіцця Магілёўскаму рэгіёну асабліва ў духоўных каштоўнасцях.

Праваслаўны святар іерэй Віктар Нікішаў, адказны за моладзь у Магілёўска-Мсціслаўскай епархі, зазначыў, што выданне Святога Пісання на беларускай мове вельмі важнае для моладзі, якая ўсё больш свядома размаўляе па-беларуску.

«Вельмі важна, каб чалавек меў магчымасць пазнаваць Слова Бога. Слова, у якім можна знайсці поўныя і задавальняючыя адказы на ўсе свае пытанні», — падкрэсліў святар Бабруйска-Быхаўскай епархіі БПЦ протаіерэй Дзмітрый Баркар.

Удзячнасць Каталіцкаму Касцёлу за клопат у перадачы Божага Слова на роднай мове ў сваю чаргу выказаў і кіраўнік Прэсвітэрыянскай Царквы ў Магілёве Іван Масюр.

З дакладам на тэму «Беларускія пераклады Святога Пісання 1926–2017» выступіла доктар біблійнай тэалогіі Марына Пашук, супрацоўніца секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі