У Мінску заклалі камень у падмурак новага касцёла

освящение
У Мінску ў парафіі Божага Цела, якой апякуюцца каталіцкія манахі айцы кармэліты босыя, 31 траўня благаславілі вуглавы камень пад будаўніцтва новага касцёла і кляштара.

Будаўніцтва вядзецца на ўскрайку Паўночнага пасёлка ў Мінску, паведамляе catholic.by.

У падмурак святыні, будаўніцтва якой ужо распачатае, уклалі капсулу з пакладезным са змешчаным унутр дакументам на лацінскай мове з апісаннем гэтай падзеі. Умураванне капсулы здзейсніў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Урачыстасць сабрала шматлікія святары і вернікі з розных парафій, у тым ліку і з Дарава, роднай парафіі а. Сяргея Трысценя OCD — настаяцеля кармэліцкай супольнасці ў Мінску.

Вуглавы камень быў прывезены з кляштара св. Тэрэзы ад Езуса ў Авіле ў Іспаніі.  Святая Тэрэза была заснавальніцай каля 40 кармэліцкіх кляштараў.

Пасля таго, як вуглавы камень благаславілі, на адмысловым дакуменце, змешчаным пазней у капсулу, у знак сведчання аб пабачаным, прысутныя святары і госці пакінулі свае подпісы.

Сярод іх — подпіс архітэктара касцёла Аляксея Яроменкі і дэлегата правінцыяла Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых а. Роберта Марцінэка OCD. Дакумент падпісалі і прадстаўнікі мясцовай улады.

«У Новым Запавеце Хрыстус называе сябе вуглавым каменем. Больш за тое, Ён кажа, што адкінуты будаўнічымі камень стаўся вуглавым. Юдэі ўкрыжавалі Езуса і не прынялі Яго, але менавіта Ён стаўся вуглавым каменем Касцёла. Касцёл пабудаваны на фундаменце апосталаў, вуглавым каменем якога з’яўляецца сам Хрыстус», – нагадаў мітрапаліт Кандрусевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі