Гістарычны музей падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з Каталіцкай Царквой

Музей
У Мінску 1 чэрвеня мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч  і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве архідыяцэзіі і музея.

Бакі выказалі згоду на супрацоўніцтва ў пытаннях захавання матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама на даследчую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне каталіцкай спадчыны Беларусі, паведамляе catholic.by.

Мемарандум будзе садзейнічаць рэалізацыі выдавецкіх праектаў, падтрымцы моладзевых асветніцкіх ініцыятываў, вяртанню ў культурны кантэкст імёнаў выбітных беларускіх дзеячаў.

Дзеянне мемарандума уступіла ў сілу з моманту падпісання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі