Па Віцебску прайшла працэсія Божага Цела
У Віцебску 2 чэрвеня ад касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста.
Удзел у працэссі ўзялі вернікі не толькі горада, але і з розных месцаў дыяцэзіі. На чале шэсця ішлі дзеці ў белым убранні – тыя, хто ў гэтым годзе прынялі Першую Камунію альбо рыхтуюцца да гэтай падзеі, паведамляе catholicnews.by.
Перад пачаткам працэсіі адбылася святая Імша ў катэдральным касцёле, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Ардынарый прывітаў усіх прысутных, асабліва падзякаваў тым, хто прыехаў здалёк, каб падзяліцца сведчаннем сваёй веры.
“Калісьці за Езусам ішлі натоўпы, бо бачылі знакі, якія рабіў і тым самым абуджаў веру ў людскіх сэрцах. Сёння Езус, дзякуючы нашай веры, выходзіць на вуліцу, каб быць сярод тых, хто Яго яшчэ не ведае, хто загубіўся ці проста абыякавы да духоўных рэчаў, ці нават варожа да іх настаўлены. Дзякуючы нашай веры, Езус сёння сярод жыхароў нашых гарадоў і вёсак, хоць і далёка не ўсе гэта ўспрымаюць і разумеюць. Для шматлікіх мінакоў наша працэсія будзе проста прыгожым дзействам, але, дзякуючы ёй, Езус дакранецца да іх сэрцаў, блаславіць і пралье на іх рэкі Сваёй ласкі,” – падкрэсліў у гаміліі іерарх.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)