Праграма фестываля “Памежжа” ў Мінску

Памежжа 2018 лагатып

У Мінску 15-17 чэрвеня пройдзе фестываль “Памежжа”. Памежжа – гэта не мяжа, што падзяляе розныя несумяшчальныя якасці, а прастора сустрэчы розных культурных, этнічных, прафесіянальных супольнасцяў для дыялога і ўзаемнага спазнання, каб дзейнічаць сумесна – у згодзе і творчасці.

Прадстаўляем вашай увазе праграму фестывалю.

Пятніца, 15 чэрвеня

Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5)

16.00: Экскурсія для гасьцей і ўдзельнікаў фестываля.

16.40: “Слава і трагедыя народа Божага”. Прэзентацыя выставы графічных працаў Ліліі Ратнер. Ірына Языкава, мастацтвазнаўца, кандыдат культуралогіі, сябра Садружнасьці “Артас”, ББІ (Масква).

Лілія Мікалаеўна (1929–2016) – маскоўскі мастак і мастацтвавед, аўтар сотняў графічных аркушаў і дзясяткаў аналітычных артыкулаў, прысвечаных выяўленчаму мастацтву. На выставе прадстаўленыя два тэматычных цыклы – “Прарокі” і “Народ Бібліі ў Асвенцыме”, над якімі мастачка працавала ў апошнія гады жыцця.

Субота 16 чэрвеня

“Белы кабінет” (вул. Бялінскага, д. 4, кв. 49)

11.00: “У вакно/ на вакне/ з вакна. Набіванка і вышыўка на палатне”. Прэзентацыя працаў Марыны Бялькевіч (Масква).

Мастачка Марына Бялькевіч спалучае ў сваіх манументальных працах адразу некалькі, здавалася б, абсалютна традыцыйных тэхнік – шматслойную лінагравюру, ручную набіванку і вышыўку на тканіне, чым дабіваецца надзвычай свежага, “авангарднага” эфекту. Крылаты леў, евангеліст Марк, мінаючы вакно, абарочваецца і бачыць у вакне нас і бухматую капу кветак у шкляным слоіку на падваконні.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

13.00: “Танцы нашага мястэчка”. Капэла “Жыдовачка” (Барысаў). Тома Гаеўская, акардэон; Аня Сяменьнік, скрыпка; Ўлада Міхайлава, віяланчэль; Віка Лапанік і Ната Голава, бубен/барабан і танцавальны майстар-клас.

Капэла была створаная ў 2017 годзе барысаўскімі аматарамі традыцыйнай танцавальнай музыкі беларускага мястэчка. Склад ансамбля не “клезмерскі” – прынцыпова жаночы. У рэпертуары дзяўчын – папулярныя габрайскія, беларускія і польскія мелодыі першай паловы ХХ стагоддзя. Некаторыя танцы артысты прапаноўваюць развучыць разам з імі – пад скрыпку і акардэон.

14.00: Афіцыйнае адкрыцьцё фестываля. Зьміцер Строцаў, “Новыя Мехі” (Менск), Аляксандр Філоненка, Нацыянальны Ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (Харкаў).

14.20: “Чэхі, немцы, габраі: шлях да замірэньня. Вопыт “Meeting Brno”. Давід Мацэк, віцэ-прэзідэнт фестываля “Meeting Brno” (Брно, Чэхія).

Арганізатары фестывалю ў Брно, этнічныя чэхі, прысвяцілі сваю мінулагоднюю сустрэчу габраям і немцам, якія на працягу стагоддзяў жылі ў горадзе, але былі знішчаныя або выгнаныя падчас або пасля Другой сусветнай вайны. Размова пра замірэнне і пакаянне, вылячэнне гістарычнай памяці.

Кава-паўза

16.20: “Быць перакладчыкам Новага Запавету”. Валянціна Кузьняцова, біблеіст, магістр тэалогіі, перакладніца і каментатарка Новага Запавету (Масква).

Валянціна Мікалаеўна Кузняцова яшчэ ў сярэдзіне 1980-х атрымала дабраславенне ад свайго духаўніка, айца Аляксандра Меня, перакладаць Радасную Вестку. З тых часоў яна пераклала на сучасную расейскую мову амаль усе кнігі Новага Запавету. Яе метад выклікае палкія спрэчкі, а пераклады набываюць усё большае прызнанне – як у спецыялістаў, так і ў шараговых чытачоў. У цэнтры ўвагі перакладніцы і даследніцы – сама жывая, размоўная, экспрэсіўная мова Збаўцы і яго бліжэйшых вучняў.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

13.20: Перформанс “Ты ёсьць”. “Ціхі тэатр” (Менск). Мікіта Мукавозчык, Яўген Мукавозчык, Аляксей Курачоў, Надзея Кахновіч.

“Ціхі Тэатр” – інтэрактыўны, аматарскі, малады: малодшаму ўдзельніку 15 год, старэйшаму – 29. “Ты ёсць” – дэбютная праца, спроба ўпусціць ў “кухонную” размову тых, каго ў ёй яшчэ няма, не чакаючы падабенства і не патрабуя чаго-небудзь узамен.

Нядзеля, 17 чэрвеня

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

14.00: “Бачыць сучаснае мастацтва. Спроба хрысьціяніна”. Лука Ф’ёрэ, журналіст, мастацтвазнаўца (Мілан, Італія).

Уважлівы хрысціянскі погляд на сучаснае заходняе мастацтва, якое нібы “не памятае” Хрыста і пазіцыянуе сябе яе “іншае” хрысціянству, але пры гэтым выяўляе Прысутнасць – можа быць, нават супроць свайго імкнення.

Кава-паўза

16.00: “Ільвы, тыгры і мядзьведзі: рачныя, лугавыя, суматранскія, аляскінскія”. Прэзентацыя выставы малюнкаў Вані Піндрыка.

Прадстаўленая экспазіцыя – гэта выстава прац незвычайнага хлопчыка, які вельмі любіць жывёл і таму малюе іх у вялікай колькасці, а потым дорыць малюнкі сябрам. Жывёлы таксама атрымліваюцца незвычайныя, і назвы Ваня дае ім сам. кожны малюнак – сведчанне жывой любові, якая, як і ўсё на Зямлі, мае свой характар.

16.20: Дыскусія “Ты – дабро для мяне. Адукацыя як тэрапія”. Алена Жданава, Алена Куц, Элена Мацола, “Лятучы дом” (Харкаў); Кацярына Грышанава, Летыцыя Феры, “Камета” (Кома, Італія). Мадэратар Аляксандр Філоненка.

Два вельмі розных светы: “Лятучы дом” для дзяўчын-інвалідаў у Харкаве і сямейны адукацыйны цэнтр “Камета” для малышоў і школьнікаў у італьянскім Кома. Але і там, і там адным з галоўных шляхоў сацыялізацыі выхаванцаў бачаць атрыманне імі годнай адукацыі – каб рабіць далей самастойныя крокі ў жыцці.

______________________

Фестываль “Памежжа” праводзіцца ў Менску ўжо чацверты раз запар, з 2015 году. “Памежжа” разважае пра сустрэчу і ўзаемадзеянне культур, канфесій, супольнасцяў, асоб, асэнсоўваючы мясцовы і сусветны вопыт хрысціян – і не толькі.

Сярод тэм мінулых фестываляў – рухі ў Царкве, навамучанікі Беларусі, вопыт хрысціянскіх фестываляў у Еўропе, сучаснае свецкае і хрысціянскае мастацтва.

Раней на “Памежжы” былі прадстаўленыя выставы, прысвечаныя мітрапаліту Антонію Суражскаму, айцу Луіджы Джусані, паэту Пегі, храму Саграда Фамілія архітэктара Гаудзі ў Барселоне; таксама прэзентаваліся кнігі педагога Франка Нембрыні, а. Сяргея Круглова, пераклады кніг мітр. Антонія Суражскага на беларускую мову і інш.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі