У Чырвоным касцёле пройдзе Міжнародны фестываль хрысціянскай культуры “Голас душы”

plakat-holasduszy

13 чэрвеня ў Мінску ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе Міжнародны фестываль хрысціянскай культуры “Голас душы”.

Адкрые канцэрт “Меса G-dur” Франца Шуберта ў пяці частках: Kyrie eleison, Gloria, Credo, Sanctus і Benedictus і Agnus Dei ў выкананні лаўрэата фестывалю мастацкай творчасці “Праз культуру да супрацоўніцтва”, хора кітайскіх студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў “Садружнасць” (мастацкі кіраўнік ‒ Ганна Нячай, канцэртмайстар ‒ Наталля Баранава) і струннай групы Маладзёжнага эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (мастацкі кіраўнік і дырыжор ‒ Анатоль Кудзін). Часткі месы выконваюцца без перапынку.

Затым прагучыць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта “Ave verum corpus”. Дырыжыруе ‒ Ганна Нячай, канцэртмайстар ‒ Наталля Баранава.

У выкананні Калінікі Мядзведзевай прагучыць “Таката з 5 сімфоніі для аргана F-dur” Шарля-Мары Відора.

Праграму канцэрта працягне лаўрэат розных міжнародных конкурсаў і фестываляў, у тым ліку ў Чэхіі, Італіі, Паўночнай Ірландыі камерны хор “POLIFONICA” (мастацкі кіраўнік і дырыжор ‒ Павел Шэпелеў), які выканае творы Марціна Асандэра “Peace”, Норберта Бляхі “Modlitwa o Pokój”, Эрыкса Эсенвальдса “Lux Aeterna”, Мартэна Лорыдсэна “O Nata Lux”  і Андрэя Макора “O Lux Beata Trinitas”.

У выкананні лаўрэатаў Міжнародных конкурсаў Анастасіі Балабанавай і Вадзіма Лукашэвіча прагучыць “Ave Maria” П’етра Масканьі. Канцэртмайстар ‒ Аляксандра Садоўская.

Праграму канцэрта працягне лаўрэат розных міжнародных конкурсаў хор “Маёвы квят” (мастацкі кіраўнік і дырыжор ‒ Лілія Сіманчук, канцэртмайстар ‒ Алена Князева), які выканае творы Шарля Гуно “Laudate Dominum”, Норберта Бляхі “Czy byłeś” Negro Spirituals і Паола Пандольфа “Ave Maria”.

Затым гасцей фестывалю прывітае лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік гран-пры фестываляў сакральнай музыкі “Łapski Te Deum” і “Psallite Deo” (Польшча) літургічны хор касцёла Святых Сымона і Алены “Голас душы” (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Таццяна Гажэўская, канцэртмайстар – Калініка Мядзведзева). Хор выканае спевы на музыку Нававейскага і словы Марыі Чэска-Маўчынскай “Modlitwa zа Оjczyznę”, музыку Энгельхарта “Ave Maria-Glöcklein” (салістка ‒ Таццяна Гажэўская), музыку і словы Ірыны Кірылінай “Малітва” (салістка ‒ Наталля Будзіловіч).

Завяршыць канцэртную праграму “Эпілог” з 9 часткі “Сакраментальнай паэмы” кампазітара Алены Атрашкевіч на словы Васіля Жуковіча, переклад на польскую мову Марыі Новікавай.

Вядучая канцэрта  ‒ Ала Свірыдовіч

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі