Апублікавана праграма ўрачыстасцяў у Будславе

Будслау 2017_33

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».

1 ліпеня

13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM

18.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)

20.00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-каталіцкай Царквы)

20.30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)

21.30 — Рахунак сумлення

22.30 — З моладдзю ў малітве

23.30 — працэсія са свечкамі і копіяя абраза Маці Божай Будслаўскай

24.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)

2 ліпеня

02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку

02.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду

04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)

07.00 — Фацімскі Ружанец

08.30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)

10.00 — Сужэнскія сустрэчы

10.20 — прэзентацыя Новаго Запавету на беларускай мове

11.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)

На заканчэнне ўрачыстасці — Апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.

Catholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі