У Мінску шукаюць валанцёраў для акцыі ў абарону жыцця

аборт

16 і 17 чэрвеня ў мінскім парку імя Горкага пройдзе чарговы этап інфармацыйнай акцыі па абароне ненароджаных дзяцей. Арганізатарам акцыі з’яўляецца грамадскае дабрачыннае аб’яднанне абароны жыцця ад яго вытокаў і генетычнага кода народа «Ратаванне немаўлят».

Правядзенне інфармацыйнай дзейнасці ў абарону жыцця запланавана ў суботу 16 чэрвеня (12.00 – 19.00) і нядзелю 17 чэрвеня (14.00 – 19.00), паведамляе Catholic.by.

Арганізатары запрашаюць валанцёраў для дапамогі ў правядзенні акцыі. Задача валанцёра — раздаваць улёткі і адказваць на магчымыя пытанні.

Дапамагчы ратаваць жыццё ненароджаных можа кожны жадаючы, незалежна ад узросту і веравызнання.

Каб далучыцца, трэба падчас правядзення акцыі падысці да стэнда арганізатараў каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага (ад плошчы Перамогі).

Па больш падрабязную інфармацыю можна звяртацца па тэлефонах: + 375 (29) 649 42 76 (Аліна), + 375 (29) 390 17 58 (Галіна).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі