Леанід Гуляка пра забарону на служэнне замежным святарам: гэта маё права

000022_761581_big

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 19 чэрвеня падчас прамой тэлефоннай лініі адказаў на пытанне пра прычыны, па якіх замежныя святары не атрымліваюць дазволу на служэнне ў Беларусі.

«Прычыны самыя розныя. І ў каталікоў, і ў праваслаўных, і ва ўсіх іншых канфесій, а мы ставімся да ўсіх аднолькава, як патрабуе Канстытуцыя — у нас няма лепшых і горшых. І ў адпаведнасці з заканадаўствам і ў сувязі з наяўнасцю пастановы, зацверджанай Саветам міністраў у 2008 годзе пра запрашэнне замежных святароў, прымаем адпаведныя меры. У шэрагу выпадкаў гэта адміністрацыйныя парушэнні, якія атрымліваюць святары. У некаторых выпадках прыхаджане з году ў год скардзяцца па розных пытаннях — правяраем, прымаем меры. Шмат розных пытанняў. Што тычыцца колькасці, то гэта мінімальная колькасць, смею Вас запэўніць. Адзін-два чалавекі ў год», — адзначыў ён.

Адказваючы на ​​ўдакладняючае пытанне пра прычыны, па якіх ужо ў 2018 годзе трое замежных святароў — двое праваслаўных і адзін каталіцкі, якія раней не служылі ў Беларусі, не атрымалі дазволу на служэнне ў краіне, Леанід Гуляка заявіў:

«А гэта ўжо маё права. Даваць дабро запрашаць з-за мяжы ці не. І калі Вас цікавіць, пачытайце палажэнне аб запрашэнні, дзе упаўнаважаны мае права не інфармаваць нікога пра сваё рашэнне».

Максім Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі