Лукашэнка падпісаў указ аб адтэрміноўцы святарам за 2 дні да заканчэння прызыву
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 19 чэрвеня падчас прамой тэлефоннай лініі раскрыў падрабязнасці «святарскага прызыву» ўвесну гэтага года, калі праваслаўныя і каталіцкія семінарысты і маладыя святары нечакана масава атрымалі позвы ў ваенкаматы. Як паведамлялі Krynica.info ў Гродзенскай дыяцэзіі, такога раней ніколі не было.
«Штогод парадак такі: каталіцкая і праваслаўная канфесіі падаюць нам свае прапановы па адтэрміноўцы. Мы гэтыя прапановы абагульняем і аддаём Міністэрству абароны. Мы гэтыя прапановы абагульнілі, аддалі ў Міністэрства абароны і чакалі выхаду ўказа прэзідэнта. Указ прэзідэнта падпісаны своечасова – 26-га. Тэрмін прызыву быў да 28 траўня. На ўсялякі выпадак з Міністэрствам абароны мы пісьмова дамовіліся, што паступяць каманды на месцы, у ваенкаматы, каб гэтых людзей не чапалі. Іх ніхто і не чапаў», – адзначыў ён.
Параўноўваць сітуацыю гэтага года з папярэднімі чыноўнік адмовіўся: «А навошта мне папярэднія сітуацыі? Мы што-небудзь парушылі па тэрмінах? Не! Каго-небудзь заклікалі? Не! Навошта мне аналізаваць папярэднія сітуацыі?»
Максім Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)