На экскурсіі ў Мінску пакажуць будучыя вітражы Чырвонага касцёла

Чырвоны касцёл

У Мінску ў суботу 23 чэрвеня пройдзе экскурсія «Шэдэўры манументальнага мастацтва Мінска з элементамі дапоўненай рэальнасці». Арганізатар — Школа мастацтваў для дарослых “Дзівіна Гармонія”. Вядучыя — культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.

Сбор каля  Галоўпаштампту а 11.00. Рэгістрацыя http://dh-school.by/ekskursii-proekta-svet-s-neba-vitrazhi/. Кошт удзелу 5 р.

У маршруце 2 аб’екты: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 1910-х гадоў.

Падчас экскурсіі ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца ​​з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў для чаго і для каго яны ствараюцца.

Вы даведаецеся гісторыю такога знаёмага і невядомага будынка Галоўпаштамта, асаблівасці архітэктуры, гісторыю вітражоў, зірнеце на знаёмае вачыма мастака.

Далей экскурсія накіруецца ў Чырвоны касцёл. І там, акрамя знаёмства з гісторыяй, мастацкай і культурнай вартасцю гэтага любімага мінчукамі месца, дарэвалюцыйным і савецкім мінулым, праўдай і выдумкай, у вас будзе унікальная магчымасць зірнуць на ўнутранае ўбранне касцёла і ўбачыць тое, чаго яшчэ няма!

Пры дапамозе спецыяльнай праграмы дапоўненай рэальнасці вы ўбачыце вітражы, якія яшчэ не створаны. Вы зможаце зазірнуць туды, дзе жыве мастацкая задума, яшчэ не ўвасобленая ў шкле, убачыць касцёл з будучымі вітражамі ў дапоўненай рэальнасці!

Па заканчэнні экскурсіі жадаючыя змогуць зрабіць замалёўкі атрыманых уражанняў, пагутарыць з вядучымі, запісацца на наступную экскурсюі праекта «Святло з неба».

«Святло з неба» — новы экскурсійна-творчы праект школы мастацтваў «Дзівіна Гармонія» . У кампаніі з культуролагам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам ЕГУ Сяргеем Харэўскім і мастаком — вітражыстам Аляксеем Лосікам, мы пачнем знаёмства з шэдэўрамі сучаснага і старажытнага беларусскага манументальнага мастацтва, а менавіта з мастацтвам вітража.

Кантакты: Velcom: (29) 1-769-769 МТС: (29) 705-10-51 info@dhschool.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі