Праваслаўны святар: калі зняважым магілы ў Курапатах – прыйдуць новыя
«Калі забудземся, зняважым гэтыя магілы — будуць новыя. На месца аднаго дэмана, як вядома з Евангельля, могуць прыйсьці сем мацнейшых», — кажа горадзенскі праваслаўны святар Георгі Рой пра з’яўленне рэстарацыі на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах, піша “Радыё Свабода”.
«Мяне цяжка ўражвае нахабнае імкненне зневажаць месца смерці расстраляных у Курапатах. Чаму ж іх так цягне пусціцца ў свістапляску каля таго месца, дзе людзі ўдыхалі апошнія свае глыткі зямнога паветра, дзе бачылі свае апошнія карціны зямной прыроды?! Чаму ж вам так хочацца патаптацца па іхных пакутніцкіх магілах, зганьбіць і зняславіць іх імёны?! Вашы папярэднікі па духу і справе забілі іх. Дык ці ж гэтага мала вам?! Ужо хоць пасля смерці адчапіцеся ад тых жалобных пахаванняў, у якія падалі з куляю ў галаве тыя, хто „няправільна“ думаў ці дзеяў!» — кажа айцец Георгі Рой на просьбу пракамэнтаваць сітуацыю з пратэстамі вакол адкрыцця рэстарана «Поедем поедим».
«Таннымі забаўкамі хочуць сцерці невыносную для іх памяць пра ўчыненае злачынства. Прымітыўная, але дзейсная ідэалогія: што аглядвацца на тыя магілы? Жыццё ідзе далей, налівай ды пі!..»
Георгі Рой удзячны тым, хто разам з сустаршынёй БХД Паўлам Севярынцам выйшаў на абарону Курапатаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)