Мінскі тэалагічны каледж набірае навучэнцаў
Каталіцкі Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2018/2019 навучальны год. Уступны іспыт адбудзецца 25 жніўня.
Дакументы прымаюцца з 25 чэрвеня да 25 жніўня кожную пятніцу з 10.00 да 13.00 у мітрапалітальнай курыі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а). Папярэдні запіс: тэл.: + 375 29 616 08 72; +375 17 258 68 44, e-mail: collegium@catholic.by. Дакументы падаюцца асабіста, паведамляе catholic.by.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
* заява (напісаная ўласнаручна);
* біяграфія (напісаная ўласнаручна);
* рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
* копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
* копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
* копiя пашпарта (стар. 31-33);
* 3 фотаздымкi (3х4);
* медыцынская даведка;
* анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступны экзамен:
* экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
* кваліфікацыйная размова.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)