Урачыстасці ў Гудагаі адбудуцца 14-15 ліпеня
Каталіцкія манахі кармэліты босыя ў Гудагаі запрашаюць на ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, якая пройдзе 14 і 15 ліпеня і будзе спалучана з гадавінай унясення ў санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ.
15 гадоў таму, у 2003 годзе, гэты Папа Рымскі благаславіў кароны для абраза Маці Божай Гудагайскай.
Праграма ўрачыстасцяў:
14 ліпеня
* 18.00 — святая Імша з удзелам новапрэзбітэраў і юбіляраў. Заканчэнне Навэнны да Маці Божай
* 20.00 — Крыжовы шлях на Кальварыі
* 23.15 — Нешпары да Найсвяцейшай Панны Марыі (з разважаннем)
15 ліпеня
* 00.00 — працэсія са свечкамі; святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
* 08.30 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
* 09.30 — святая Імша на польскай мове
* 11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
* 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)