Літургія па-беларуску ў праваслаўных храмах Беларусі ў ліпені

пасха 45

Прадстаўляем вашай увазе расклад на ліпень літургіі па-беларуску ў праваслаўных храмах Беларусі.

МІНСК

Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла

вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро “Няміга”

07.07 субота 6:30

(Раство Іаана Прадцечы)

14.07 субота 7:30

21.07 субота 7:30

28.07 субота 7:30

(штосуботу)

 

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава

15.07 нядзеля 8:30

 

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Царква Сабору беларускіх святых

в. Любань Вілейскага р-на

07.07 субота 9:00

(Раство Іаана Прадцечы)

 

Царква прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

г.п. Івянец Валожынскага раёна (пл. Свабоды, 3)

03.07 аўторак 9:00

(успамін свяціцеля Міны Полацкага)

15.07 нядзеля 9:00

 

ГРОДНА 

Царква святых Барыса і Глеба

вуліца Каложа, 6

07.07 субота 9:00

(Раство Іаана Хрысціцеля)

14.07 субота 9:00

21.07 субота 9:00

28.07 субота 9:00

(штосуботу)

 

Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці “Каложскай”

вуліца Каложа, 10

01.07 нядзеля 8:20

(кожную першую нядзелю месяца)

 

Царква Сабору беларускіх святых

праспект Янкі Купалы, 90

15.07 нядзеля 9:00

(верхні храм)

(кожную трэцюю нядзелю месяца)

 

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

(прыход прападобнапакутніка Серафіма Жыровіцкага)

вуліца Дамейкі, 7

22.07 нядзеля 9:00

(кожную чацвёртую нядзелю месяца)

Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?

Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.

Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Таксама ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:

Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)

Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)

Ларысы Геніюш (7 красавіка)

Максіма Багдановіча (25 мая)

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі