Беларусаў запрашаюць на сустрэчы з Папам у Літву і Панаму

Францішак

Каталіцкіх вернікаў Беларусі запрашаюць на сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам, якія пройдуць у верасні 2018 годзе ў Літве і ў студзені 2019 года ў Панаме, паведамляе Catholic.by.

Гэтак, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць запісацца ў пілігрымку ў Вільню і Каўнас, якія Пантыфік наведае 22 і 23 верасня. Запіс у пілігрымкі магчымы ў парафіях, для чаго просяць звяртацца да сваіх пробашчаў.

У пілігрымку на моладзевую сустрэчу, якая пройдзе ў літоўскай сталіцы на літоўскай і італьянскай мовах, запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў. У пілігрымку на святую Імшу ў Каўнас запіс ідзе без абмежавання ва ўзросце (дзеці толькі ў суправаджэнні бацькоў).

Праграма пілігрымкі ў Вільню (22 верасня):

07:35 — выезд з Мінска цягніком; прыбыццё — 10:05

12:00 — святая Імша ў касцёле св. Арханёла Рафала на беларускай мове для ўдзельнікаў пілігрымкі

13:00 — абед для пілігрымаў
Сустрэча з Папам Рымскім

21:17 — адпраўленне цягніком у Мінск; прыбыццё — 01:05

Прыкладны кошт удзелу (арганізацыя, віза, абед) складае 55 еўра. Для тых, хто паедзе з Маладзечна цягніком у 08:27, кошт удзелу складае 45 еўра.

Праграма пілігрымкі ў Каўнас (23–24 верасня):

Выезд з Мінска аўтобусамі (у ноч з суботы на нядзелю, дакладны час ад’езду будзе пададзены пазней).

07:00 — прыезд у Каўнас
Удзел у чуванні перад Імшой у адмысловым сектары

Святая Імша

Сустрэча Папы Рымскага з духавенствам у катэдры Каўнаса (для святароў і кансэкраваных асобаў)

12:30–16:00 — вольны час

Выезд у Кайшадорыс, вячэра, начлег

Сняданак

Святая Імша пры рэліквіях бл. арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса (на беларускай мове), выезд у Вільню.

Вільня. Магчымасць наведвання гандлёвага цэнтра «Акропаліс»

Вяртанне ў Мінск

Прыкладны кошт (арганізацыя, начлег, пасілкі, віза) — 60 еўра. Для тых, хто паедзе з Маладзечна, – 50 еўра. Дакладны кошт пілігрымкі будзе пададзены да 15 ліпеня.

У XXXIV Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць у Панаме з 22 па 29 студзеня 2019 года, возьме ўдзел адзіная дэлегацыя моладзі з Беларусі.

Святароў, законных сясцёр, маладых людзей, якія маюць магчымасць быць у Панаме, па пытаннях удзелу ў сусветных Днях Моладзі просяць асабіста звязвацца з адказнымі за падрыхтоўку адзінай дэлегацыі з Беларусі: кс. Антоніем Грэмзам, міждыяцэзіяльны каардынатар і адказны за падрыхтоўку беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў СДМ у Панаме (+375 29 286 31 78; +375 29 632 43 73; e-mail: gremantos@gmail.com) і Гэленай Богдан (+375 29 286 31 78; e-mail: lemonik24@mail.ru).

Усе мерапрыемствы разлічаны на 14 дзён. 17–21 студзеня Дні моладзі будуць праходзіць у дыяцэзіях, 22–27 студзеня адбудуцца цэнтральныя мерапрыемствы, якія пройдуць у горадзе Панама на ўзбярэжжы Cinta Costera. З 26 на 27 студзеня адбудзецца чуванне на адкрытай прасторы на ўзбярэжжы Ціхага акіяну. Магчымыя дні вылету: 15 і 16 студзеня, вяртання: 29 і 30 студзеня.

Кошт каля 2000 даляраў (авіябілет, пакет пілігрыма СДМ, удзел у днях у дыяцэзіі, пераезд у адну з дыяцэзій Панамы, страхоўка). Магчымыя нязначныя змены. Аванс у памеры 50% ад агульнай сумы патрэбна ўнесці да 1 верасня 2018 года. У выпадку адмовы ад удзелу аванс не вяртаецца (вяртанне магчыма толькі за кошт замены новым удзельнікам). Канчатковую аплату патрэбна ўнесці да 1 лістапада.

Узрост удзельнікаў 18–35 гадоў. Стан здароўя павінен забяспечыць добрае самаадчуваанне пры вільготным клімаце і тэмпературы ў студзені каля +33 градусаў удзень i каля +23 уначы. Удзельнікі СДМ з’яўляюцца пілігрымамі і павінны быць гатовыя да сціплых умоваў пражывання ў Панаме.

Галоўнай валютай аплаты з’яўляецца амерыканскі даляр. Беларусам для паездкі ў Панаму не патрэбныя візы і прышчэпкі. Неабходна мець дзейсны пашпарт і адкрытую шэнгенскую візу для трансфера праз адзін з еўрапейскіх аэрапортаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі