Дыялог, які паляпшае адносіны ў сям’і: у Будславе прадставілі Сужэнскія сустрэчы
У сваёй гаміліі на Будслаўскім фэсце ўвечары 1 ліпеня мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч закрануў тэму вялікай колькасці разводаў, якія прыносяць глыбокія перажыванні як дарослым, так і дзецям. А 2 ліпеня на свяце адбылася прэзентацыя праграмы “Сужэнскіх сустрэч”, якія ладзяцца ў розных кутках краіны дзеля таго, каб узнавіць дыялог паміж сужэнцамі ў атмасферы камфортнага адпачынку.
Больш падрабязна пра змест Сужэнскіх сустрэч распавёў Павел Кузьміцкі.
— Сужэнскія сустрэчы праводзяцца ў Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах, у Мінскай дыяцэзіі — у Ляскоўцы ў “Карытасе”, у Віцебскай дыяцэзіі — у Воршы ў айцоў-марыянаў. У гэтым годзе Міжнародны рух абходзіць 40 гадоў, а на Беларусі мы існуем 15. Усё тое, што адбываецца на Сужэнскіх сустрэчах, мае аўтарскую праграму. Яна накіравана на стварэнне ўмоваў для ўзаемнага паразумення. Таксама распрацаваная праграма сустрэч пасля ўік-энду і вечары для закаханых як вырашэнне будучыні для маладых людзей.
— Якія Вы бачыце станоўчыя вынікі такіх сустрэч?
— За 15 гадоў існавання праз ўік-энды прайшло больш 600 сужанстваў. Яны з’яўляюцца вельмі карыснымі у сужанствах, дзе адна асоба уцаркоўленая, касцёльная, а іншая асоба ставіцца трошкі з дыстанцыі да касцёла. Праграма ўік-энду не патрабуе рэлігійных ведаў, яна зразумелая. Сустрэча дапамагае мужу і жонцы стаць бліжэй, і ў выніку цэлае сужэнства аказваецца ў касцёле. Гэта добрыя ўмовы, каб зразумець адно аднаго і рухацца ў пэўным накірунку. Не з’яўляецца мэтай павялічэнне колькасці дзяцей, але калі сужанцы адчуюць сябе больш бяспечна, то яны натуральным спосабам адкрытыя на новае жыццё. Мы інтэгруемся ў праграму сустрэч, дзе мы даем сваё сведчанне. Нашы праграмы распрацаваныя з улікам псіхалогіі камунікацыі.
— Людзі, напэўна, ўдзячныя Вам за выратаванне сям’і, за захаванне адносін?
— Мы бачым узнёслыя выказванні пасля ўік-энду. Напрыклад, вось такія:
“Мы нанава перагарталі сваё 30-гадовае сужэнскае жыццё і зразумелі, што прыйшоў час рабіць працу над памылкамі. Просім нашага Нябеснага Настаўніка дапамагчы нам у гэтым. Хочацца быць прыкладам добрай сям’і для сваіх дзяцей і ўнукаў. Дзякуючы “Сужэнскім сустрэчам” мы зірнулі адно на аднаго па-новаму”.
“Цяжка пераацаніць значэнне гэтых уік-эндаў для нашай сям’і. Першы раз прыехалі сюды як праблемная сужэнская пара, а цяпер мы аніматары. Рэкалекцыі выратавалі наш шлюб. Такога роду мерапрыемства вельмі неабходныя”.
“Мы размаўлялі адно з адным пра складаныя праблемы, на якія ў нас не было часу, пра якія мы не ўмелі казаць, і менавіта дакрананне да гэтых тэм нас аб’яднала. Гэта былі глыбокія разважанні, якія тычацца нашага сумеснага жыцця. Яны паўсталі пад уплывам выказванняў сужонкаў-аніматараў і святара. Іх развагі абапіраліся на паўсядзённае жыццё і адначасова былі напоўнены духам Божым. Гэтым разважанням спрыяла атмасфера далікатнасці, інтымнасці. Мы ад’язджаем з пачуццём, што нашы адносіны сталі мацней”.
Але для нас вельмі важна , калі муж з жонкай уключаюцца ў штомесячную фармацыю, бо гэта не дае ім згубіцца. Рэкалекцыі напрацягу трох дзён – гэта яркая ўспышка, якая дазваляе перажыць. Але жыццё працягваецца, прыходзяць тыя ж самыя праблемныя сітуацыі. Важна пасля ўік-энду працягнуць удзел у малых групах, якія ёсць у Мінску пра Чырвоным касцёле і пры Архікатэдры, і на Залатой горцы.
— Якія, на Вашу думку, галоўныя прычыны разводаў?
— Тое, што мы бачым у сваім жыцці, і ў людзей, якія да нас прыязджаюць — гэта недахоп паразумення і немагчымасць будаваць адносіны. Людзі пачынаюць адчуваць сябе самотна і шукаць суцяшэння на старане, шукаць цеплыні за межамі сужэнства. Сустрэчы дапамагаюць менавіта будаваць адносіны ў сужэнстве, каб быць больш шчаслівейшымі і зразумелымі адно для аднаго.
Гутарыла Эла Дзвінская, фота аўтара
На здымку: Павел і Алена Кузьміцкія
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гродне на “Мове Нанова” выступаюць святары 19.02.2019 17:01
- На Чырвоным касцёле зазванілі званы (фотарэпартаж) 17.02.2019 15:11
- Тры біблейскія прароцтвы, якія можа праверыць кожны 13.02.2019 17:29
- Пасля Томасу. Цярністы шлях станаўлення Праваслаўнай Царквы Украіны 12.02.2019 17:23
- Мітрапаліт Кандрусевіч пра трагедыю ў Стоўбцах: чалавек адарваўся ад Евангелля 12.02.2019 09:10
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)