У Мінску затрымалі аўтакефальнага іераманаха

zatr_naziralnikau4

У Мінску 3 ліпеня каля 30 чалавек былі затрыманыя падчас апазіцыйнай акцыі вызвалення і салідарнасці, ініцыяванай Мікалаем Статкевічам. Сярод затрыманых і беларускі аўтакефальны праваслаўны іераманах айцец Вікенцій.

Удзельнікі мерапрыемства збіраліся ўскласці кветкі да помніка савецкім салдатам і да мемарыяльнага крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій, а таксама планавалі падтрымаць палітвязняў. Напярэдадні акцыі міліцыя затрымала самога Мікалая Статкевіча

Па інфармацыі «Хартыі 97», супрацоўнікі праваахоўных органаў прыбыў у цывільным адводзілі людзей у аўтазакі, часцяком не прад’яўляючы ім абвінавачванняў. У выніку сярод затрыманых апынуліся і выпадковыя мінакі. Па дадзеных “Белсату”, праваахоўнікі ўжывалі сілу, без тлумачэнняў хапалі пад рукі і валаклі ў аўтазакі.

Агулам у Першамайскі РУУС былі дастаўленыя 27 чалавек: Ніна Багінская, Максім Вінярскі, Алена Талстая, Аляксей Мяленцьеў, Аляксандр Абрамовіч, Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш, Тамара Зайцава, Уладзімір Неўмяржыцкі, Андрэй Ляўковіч, Аляксандр Кавалеўскі, айцец Вікенцій, Андрэй Хранкоў ды інш.

Сярод затрыманых і назіральнікі ад ПЦ “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту (Ганна Саханкова, Андрусь Крэчка, Таццяна Мастыкіна, Юрый Мяцельскі і Алена Богдан), якія збіраліся ажыццявіць маніторынг акцыі, а таксама назіральніца Анісія Казлюк, якая падыходзіла пад РУУС, каб даведацца пра лёс калегаў, паведамляе “Вясна”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі