У Мінскім раёне затрымалі старшыню ПБНФ Кастусёва

dzien_voli (22)

3 ліпеня быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Як паведаміў у Facebook намеснік старшыні ПБНФ Аляксей Янукевіч, зараз палітык знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёну.

Паводле яго, Рыгора Кастусёва затрымалі па дарозе ў аэрапорт, бо той меўся ўдзельнічаць 4 ліпеня ў паседжанні міжнароднай камісіі польскага Сейму ў Варшаве.

Суд адбудзецца 4 ліпеня, але час пакуль невядомы. “Відавочна, за Курапацкую варту”, — мяркуе Аляксей Янукевіч.

Як паведамляла Krynica.info, сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 30 чэрвеня за ўдзел у супрацьстаянні ля Курапатаў з забаўляльным цэнтрам “Поедем-поедим” суд Фрунзенскага раёну Менска асудзіў на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі