Урачыстасці ў Тракелях пройдуць 6-7 ліпеня

trakeli_rasklad

6-7 ліпеня ў Тракелях (Воранаўскі раён) пройдуць каталіцкія ўрачыстасці цудоўнага абраза Маці Божай Тракельскай — Каралевы нашых сем’яў, паведамляе grodnensis.by.

Пятніца, 6 ліпеня

21.30 – Марыйны апель і прывітанне пілігрымаў (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
21.45 – канферэнцыя на тэму: “Жыццё Марыі паводле Евангелля прыкладам нашага жыцця” (кс. Віталій Вайцяхоўскі, рэктар ВДС у Гродне)

– адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (кс. Віктар Ханька, дзекан Мастоўскага дэканату)

23.45 – падрыхтоўка да св. Імшы

24.00 – Марыйная Працэсія і св. Імша (узначальвае дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец)

Субота, 7 ліпеня

02.00 – Ружанец, радасная частка (вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні)

03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (вернікі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне)

04.00 – песні праслаўлення (семінарыйны гурт «AVE»)

05.00 – традыцыйныя спевы

06.00 – спеў Гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы

07.30 – св. Імша (святары юбіляты і неапрэсвітары; узначальвае дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)

09.00 – сведчанні хлопцаў і дзяўчат з нагоды Года Моладзі ў Касцёле на Беларусі; акт аддання апецы Марыі

09.45 – падрыхтоўка да св. Імшы

10.00 – адпустовая св. Імша (узначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка)

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі