Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да штогадовай пілігрымкі Віцебск-Полацк

1530265651_xxiv-front

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата (Кунцэвіча) ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 10 ліпеня да суботы 14-га, паведамляе svjazep.org.

Пілігрымка пачынаецца 10 ліпеня Боскай Літургіяй у 07:00 у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вуліцы 2-я Войкава, № 6А.

І этап, аўторак 10 ліпеня: Віцебск — Заронава
“Молімся за Царкву”

ІІ этап, серада 11 ліпеня: Заронава — Шуміліна
“Молімся за іерархаў і служыцеляў Царквы”

ІІІ этап, чацвер 12 ліпеня: Шуміліна — Обаль
“Молімся за сем’і”

IV этап, пятніца 13 ліпеня: Обаль — Гараны
“Молімся за моладзь”

V этап, субота 14 ліпеня: Гараны — Струнне – Полацк

“Молімся за тых, хто шукае Бога”

У нядзелю, 15 ліпеня, у Полацку ля храму святой Параскевы Полацкай у прыватным сектары “Кароўнікі” (вуліца Навасёлаў, 70) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30.

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі