У Гродне, магчыма, знайшлі сцяну царквы ХІІ стагоддзя

1-9

Падчас раскопак на тэрыторыі Новага замка ў Гродне, дзе ў будучыні будзе пракладзена цеплатраса, археолаг з Акадэміі навук выявіў сцяну з плінфы, якая можа быць датавана XII стагоддзем, паведамляе hrodna.life.

Пакуль знойдзены невялікі фрагмент сцяны з плінфы. Побач, па здагадцы археолага, магла знаходзіцца разбураная пабудова, хутчэй за ўсё царква, бо трапляюцца галаснікі і маёлікавыя плітка.

Магчыма, каля Новага замка выявілі фрагменты Васкрасенскай царквы. Згодна з Іпацьеўскім летапісам, да 1180-х гадоў у Гродне, акрамя Барысаглебскай царквы былі пабудаваны каменныя Прачысценская, Васкрасенская і Малая цэрквы, а, магчыма, таксама цагляны княскі церам, сцены і асобныя вежы гродзенскага замка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі