У Гродне святар публічна чытаў вершы Купалы

Гродно
У Гродне 7 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла акцыя “Чытаем Купалу разам”, прымеркаваная да 136-годдзя з дня нараджэння класіка.

Удзел у акцыі ўзяў праваслаўны святар, загадчык сектара прыходскіх бібліятэкаў Гродзенскай епархіі, клірык Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Барысевіч, паведамляе orthos.org.

Святар прачытаў верш “Мая малітва” – свой любімы, як кажа ён сам.

Як адзначае вядомы беларускі філосаф Уладзімір Конан, “тэмы быцця і небыцця, смерці і ўваскрасення, заняпаду роднага краю і надзея на яго нацыянальнае і духоўнае адраджэнне, пакутніцтва і радасны экстаз жыцця чалавека, сацыяльная несправядлівасць і непазбежнасць хрысціянскага абнаўлення грамадства дамінуюць у Купалавай паэзіі, драматургіі і публіцыстыцы”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі