У Гродне моладзь пайшла на вуліцу спяваць пра Бога
У Гродне вечарам 8 ліпеня каталіцкая моладзь выйшла ў цэнтр горада паспяваць для гараджанаў песні хрысціянскага зместу.
Удзельнікі акцыі, сярод якіх шмат тых, хто напярэдадні ўзяў удзел у святкаваннях у санктуарыі ў Тракелях, называюць штуршком да акцыі жаданне працягнуць пілігрымковы настрой.
“Славіць Бога на вуліцы і гаварыць аб Ім вельмі цяжкая справа, асабліва калі ты адзін, але такія ідэі спяваць разам – гэта добрая магчымасць евангелізацыі на вуліцы. Многія людзі здымалі нас на тэлефон і пыталіся, адкуль мы. Маю ў сэрцы вялікую радасць, што магу спяваць на хвалу Бога”, – кажа адзін з удзельнікаў Раман Кухнавец, паведамляе grodnensis.by.
Удзел у вулічных спевах узяла моладзь з парафіяў Святога Духа, Адшукання Святога Крыжа, святога Францішка Ксаверыя разам са святарамі і семінарыстамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)