Пачаўся запіс у пілігрымкі ў Росіцу

Росіца
У Росіцы 3-4 жніўня ўзгадаюць гадавіну беатыфікацыі каталіцкіх пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, ксяндзоў марыянаў.

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных распачнуцца 3 жніўня. Малітоўная праграма скончыцца 4 жніўня святой Імшой у 12.00, паведамляе catholic.by.

У Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі:

Полацк–Росіца (4 дні) — з 31.07 па 03.08, запіс у а. Аляксандра (+375 (29) 713-02-33).

Друя–Росіца (3 дні) — з 1.08 па 03.08, запіс у а. Канстанціна (+375 (33) 370-88-19).

Аўтобусная пiлiгрымка з Мiнска выедзе 3 жнiўня ў 16.30 (ад’езд — ст. м. Усход). Вяртанне — 4 жніўня каля 22.00. Падрабязнасцi i запiс па тэл. +375 (33) 601-78-50 (Людміла).

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пілігрымам трэба мець з сабой пашпарт.

Апоўначу з 3 на 4 жніўня традыцыйна адбудзецца святая Імша, пасля, у 02.00 — працэсія са знічамі на месца, дзе былі спаленыя жыхары Росіцы разам са святарамі, адарацыя Крыжа.

У 03.30 — росіцкі Крыжовы шлях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі