Мінгарвыканкам: Кальварыйскія могілкі пераробяць на ўзор Вайсковых
Намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Віктар Лапцеў 13 ліпеня на адмысловай прэс-канферэнцыі паведаміў СМІ, што ўсе могілкі сталіцы, у тым ліку, Кальварыйскія, будуць добраўпарадкаваныя на ўзор Вайсковых.
Дэмантаж магільных агароджаў і ўсталяваньне тыповых надмагілляў на Кальварыі можа пачацца ўжо ў наступным годзе, паведамляе “Наша Ніва”.
«На сёння тэрмін распаўсюду паведамленняў пра неабходнасьць добраўпарадкаваць магілу, якія супрацоўнікі Спэцкамбінату пакідаюць ля старых надмагілляў для родных і блізкіх пахаваных, сканчваецца. І працы па добраўпарадкаваньні будуць праводзіцца пачынаючы з наступнага года. Калі гаварыць канкрэтна па працах на Кальварыйскіх могілках, то сёньня такіх плянаў яшчэ няма. Але ў любым выпадку парадак там наведзены будзе», – кажа Лапцеў.
Чыноўнік паведаміў, што ў Мінгарвыканкаме разгледзяць крытычныя заўвагі, якія былі агучаныя пасля пачатку добраўпарадкаваньня Вайсковых могілак: «Безумоўна, пэўны досвед і меркаванні, у тым ліку грамадскія, будуць улічвацца, мы б не хацелі прыцягваць нэгатыў. Мы б хацелі, каб працэс добраўпарадкавання праходзіў спакойна. Але парадак на ўсіх могілках будзе наводзіцца. У тым ліку, і на Кальварыйскіх».
Кальварыйскія могілкі — самы стары нэкропаль у Мінску, тут 30 тысяч пахаванняў (на Вайсковых — каля 8 тысяч). Могілкі з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю першай катэгорыі, ахоўваюцца дзяржавай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)