У Браславе з удзельнікамі Дыяцэзіяльных дзён моладзі сустрэнецца пустэльнік з Францыі

отшельник
У Браславе падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы каталіцкай моладзі, якая пройдзе з 23 па 25 ліпеня, перад удзельнікамі выступіць адмысловы госць – колішні пустэльнік, а. Даніэль Анж з Францыі.

Айцец Даніэль Анж,нарадзіўся ў 1932 годзе ў Брусэлі, у 17 гадоў стаў манахам бенедыктынскага манастыра, працаваў у шпіталях Л’ежа і Лівана, 12 гадоў жыў у маленькай манаскай супольнасці на выспе пасярод возера ў Руандзе, потым, вярнуўшыся ў Еўропу, 7 гадоў вёў пустэльніцкае жыццё ў гарах на поўдні Францыі, пасучы авечак. Скончыўшы пустэльніцкае жыццё, ён пачаў прапаведаваць Евангелле, пераважна моладзі, у 1984 годзе заснаваў першую Французскую каталіцкую школу малітвы, паведамляе catholicnews.by.

Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе працягвацца да 16 ліпеня. Запіс па нумары +37529 566-48-33, кс. Алег Хмылко.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі