«Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
З 6 па 11 ліпеня 2018 г. Рада па Справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арганізавала т.зв. “Школу нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых, мэта якой — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў. Яна прайшла ў Беларусі ўжо восьмы раз, сёлета ў Навагрудку, удзел у ёй прынялі: рыма-католікі і праваслаўныя з Мiнска, Гродна, Бабруйска, Гомеля, Лiды, Жодзіна, Магілёва i Баранавічаў.
Сем’і прыязджаюць на “Школу нараджэння”, каб фізічна, духоўна, інтэлектуальна і псіхалагічна падрыхтавацца да прыняцця дзяцей, а галоўнае — адкрыць Бога, які прысутнічае пры зачацці і нараджэнні чалавека.
“Школа” прапануе цыкл сустрэч, падчас якіх бацькі вучацца ўсталёўваць сувязі з зачатым дзіцём ужо з самых першых хвілін яго жыцця ва ўлонні маці, рыхтуюцца да поўнага ўдзелу ў цудзе нараджэння і вучацца правільнаму догляду нованароджанага і немаўляці.
Шмат увагі тут прысвячаецца як самому працэсу нараджэння, так і ролі бацькоў — не толькі маці, але і бацькі, бо роды — важная сямейная падзея. Кожны ўдзельнік мог адкрыць, наколькі патрэбна падтрымка мужа, якая гэта цяжкая і адказная праца і што такое натуральныя роды.
Курсы рыхтуюць перш за ўсё будучых “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым бацькам у падрыхтоўцы да родаў.
На працягу гэтых дзён праходзiлi сустрэчы, падчас якіх удзельнікі паглыблялi свае веды ў практыкаваннях для цяжарных, музыкатэрапіi, падрыхтоўцы да народзінаў, доглядзе нованароджанага. Заняткі праходзiлi ў цікавай і разнастайнай форме: гэта слуханне лекцый, прагляд фільмаў і абавязкова малітва за дзяцей. Сёлета курсы праводзілі сужэнская пара, акушэр-гінеколаг з Варшавы.
“Школа нараджэння” носіць хрысціянскі характар — абапіраецца на малітву і асабістую размову з Богам. Прадметныя веды па медыцыне былі цесна звязаны з малітвай. Галоўным пунктам дня была Эўхарыстыя.
Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў з папярэдніх гадоў, “Школа нараджэння” — гэта працэс, які не заканчваецца пасля пяці дзён, а заахвочвае новых людзей да ўдзелу ў плануемых занятках у будучыні.
Ірына Мялешка
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)