Грэка-каталікі з усёй Беларусі ў чарговы раз прыйшлі з Віцебска ў Полацк – пад няспынным дажджом

Полоцк
У Полацку 15 ліпеня ўрачыстай Боскай літургіяй ў грэка-каталіцкай царкве святой Параскевы прыхода Язафата Кунцэвіча завяршылася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, якая традыцыйна распачынаецца ў Віцебску.

Гэтым разам пілігрымы вырушылі ў шлях 15 ліпеня. Як і прагназавалася, значную частку больш чым 100-кіламетровай адлегласці вернікі, сярод якіх было шмат святароў з сем’ямі, прыйшлі пад моцным дажджом.

У адзін з дзён вернікаў прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, спыніўшы пілігрымку і пачаставаўшы ўсіх марозівам.

Полоцк
У апошні дзень пілігрымкі грэка-каталікоў традыцыйна прывіталі полацкія стараверы, святыня якіх знаходзіцца ў ўездзе ў горад з боку Віцебска.

Перш чым скарыстацца гасціннасцю старавераў на чале з Пятром Арловым – духоўным лідарам прыхода – пілігрымы здзейснілі набажэнства ў вёсцы Струнне ў 5 кіламетрах блізу горада. Гэта адно з месцаў, дзе папярэднікі сённяўніх чальцоў Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы прымалі пакутніцтва за веры.

Полоцк
Увайшоўшы ў горад пад тоўшчай дажджу, пілігрымы скіраваліся да Полацкай Сафіі, якая раней была дзейнічаючым храмам, у якім у часе ваеннай анэксіі Пятра I былі забітыя базільянскія манахі – грэка-каталікі.

Увечары адбылося вечаровае набажэнства, а ранкам 15 ліпеня ўрачыстую Літургію ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Пасля богаслужбы з канцэртам выступіў гурт “Рэха” і яго славуты вакаліст Андрэй Такіданг, далей усе сабраліся за смачным абедам, падрыхтаваным сям’ёй гаспадароў – настаяцелем царквы а. Аляксандрам Шаўцовым і яго жонкай матухнай Таццянай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі