Памёр кіраўнік мужчынскага хрысціянскага хору «Унія» Кірыла Насаеў

7B899DFE-5066-459F-806E-06D1EE77A6ED_cx8_cy13_cw83_w1023_r1_s

Памёр беларускі хормайстар, музыколаг і педагог, кіраўнік мужчынскага хрысціянскага хору «Унія» Кірыла Насаеў. Яму было 57 гадоў. Апошнія гады ён моцна хварэў, паведамляе Радыё Свабода.

Мужчынскі хор «Унія» паўстаў на пачатку 1990-х. Праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты сабраліся разам, каб спяваць беларускія хрысціянскія песні. Хор «Унія» стаў пераможцам на першым фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» у 1993 годзе.

Кірыла Насаеў нарадзіўся ў сям’і ваеннага інжынера і настаўніцы музыкі. Спяваў у хоры пры кансерваторыі, а потым паступіў і ў саму кансерваторыю. Вайсковую службу праходзіў у ансамблі песні і пляскі Чырвонаармейскай акругі, збіраў беларускія песні на патрыятычную тэматыку.

У 1993 годзе зрабіў на просьбу кіраўніка ансамбля песні і пляскі «Пагоню» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Праз некалькі гадоў запісаў альбом «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання». Таксама быў стваральнікам знакавых праектаў «Музыка Літвы і Кароны», «Музыка беларускіх храмаў», дзіцячага праекту «Простыя словы».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.07.2018 Грамадства| Тэгі:




Блогі