Стваральніка хору «Унія» будуць адпяваць у Свята-Елізавецінскім манастыры

164

Развітанне і адпяванне кіраўніка слыннага хору «Унія» Кірылы Насаева, які памёр 17 ліпеня, пачнецца ў пятніцу 20 ліпеня а 10:00 у «​дзяржаўным храме»​ Свята-Елізавецінскага манастыра ў Навінках (вул. Выгодскага, 6а).

У адпяванні будзе ўдзельнічаць хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і іншыя хары, паведамляе Радыё Свабода.

Пахаваюць Кірылу Насаева ў Міханавічах пад Мінскам, побач з магіламі бацькоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі