Агучаная праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

Браслав
У Браславе 17–18 жніўня ў каталіцкай святыні – санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў – адбудуцца ўрачытасці ў гонар цудадзейнага абраза пад дэвізам „Марыя – Валадарка маладых сэрцаў”.

У пятніцу 17 жніўня з 15.00 па 17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў. У 18.00 Святая імша для пілігрымаў з удзяленнем  сакрамэнту бежмавання (цэлебруе дапаможны біскуп  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзій Юрый Касабуцкі ), паведамляе waladarka.by.

У 19.30 – канцэрт арганнай музыкі, у 20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй (вядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC ), у 22.30 – набажэнства (вернікі Усходнягя абраду), у 23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі , у 24.00 – Святая імша перад абразом Маці Божай

У 2.00 –  набажэнства Крыжовага шляху, у 8.00 – Святая імша перад  абразом Маці Божай, у 11.00 – галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары (цэлебруе біскуп Дамінік Рэ).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі