Міжнародная Амністыя заклікае беларусаў ратаваць іранца Джамшыдыяна ад дэпартацыі
Міжнародная Амністыя выступіла ў падтрымку грамадзяніна Ірану Мэхрдада Джамшыдыяна, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Меіску ў чаканьні дэпартацыі.
Міжнародная Амністыя заклікае пісаць лісты на адрас міністра ўнутраных справаў Беларусі Ігара Шуневіча і начальніка дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бегуна з просьбай вызваліць Мэхрдада Джамшыдыяна і спыніць ягоную дэпартацыю ў Іран, а таксама прадаставіць яму належную медыцынскую дапамогу, паведамляе Радыё Свабода.
Афіцыйная падстава для дэпартацыі — парушэньне міграцыйнага заканадаўства. У 2016 годзе ў Мэхрдада скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, і з гледзішча закону, ён жыве ў Беларусі нелегальна.
На радзіме, у Ісламскай Рэспубліцы Іран, Мэхрдаду пагражае смяротнае пакаранне: у 2011 годзе ён прыняў хрысціянства, пасля звяртаўючыся па статус уцекача, сцвярджаў, што Іран — неправавая дзяржава, у якой ужываюцца катаваньні, а смяротнае пакаранне выносіцца без справядлівага разбору.
Мэхрдад правёў месяц у мінскім ізалятары. У яго здарыўся інфаркт, і ён трапіў у рэанімацыю
Іранскія ўлады падазравалі Мэхрдада ў падвойным забойстве — маці і брата. Аднак, у часе, калі адбылося злачынства, ён знаходзіўся за мяжой, што падцвярджаецца дакумэнтамі.
У 2017 годзе Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ) устанавіў, што ў выпадку выдачы Мэхрдада ў Іране яму пагражаюць катаванні і смяротнае пакаранне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)